Пікеты ў Віцебску зноў забароненыя

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску Натальля Ляпёшкіна забараніла праваабаронцу Паўлу Левінаву правядзенне двух пікетаў.

Павел Левінаў

Павел Левінаў

Традыцыйна праваабаронца заяўляе масавыя мерапрыемствы ў Віцебску на 10 снежня, паведамляе "Віцебская вясна", бо ў гэты дзень 68 гадоў таму была абвешчаная Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Дэкларацыя была прынятая Генеральнай асамблей ААН – міжнароднай арганізацыяй, адным з прыярытэтных накірункаў дзейнасьі якой з'яўляецца прасоўванне ідэяў правоў і свабод чалавека.

Аднак віцебскія чыноўнікі вось ужо сем гадоў запар забараняюць праваабаронцу Левінаву ладзіць гэткія публічныя акцыі.

«Асноўнай мэтай пікетаў, што не адбыліся, было памагчы дзяржаўным інстытуцыям ва ўмацаванні і развіцці правоў чалавека, прапаганды дакументаў у падтрымку правоў і публічнага выказвання свайго меркавання па праблеме парушэння правоў чалавека», — бядуе праваабаронца, што масавыя мерапрыемствы былі забароненыя.

Але ён не збіраецца здавацца і будзе рашуча дамагацца ад уладаў змены іх стаўлення да імкнення грамадзян рэалізоўваць сваё канстытуцыйнае права на правядзенне масавых мерапрыемстваў у Віцебску.





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!