Пінск — адзіны горад у Беларусі, у якім не забіваюць бадзяжных жывёл. Пакуль...

Пінск — адзіны горад у Беларусі, у якім не забіваюць адлоўленых жывёл. Але хутка ўсё можа змяніцца, і сабак і катоў зноў пачнуць «усыпляць».

Прагрэсіўнае рашэнне мясцовай улады

У 2018 годзе ў адказ на ініцыятыву мясцовых абаронцаў жывёл Пінскі гарвыканкам прыняў пастанову № 884 «Аб некаторых мерах па ўпарадкаванні ўтрымання хатніх і адлову безнаглядных сабак і катоў на тэрыторыі горада Пінска».

Згодна з гэтым дакументам, у Пінску адмянялася эўтаназія адлоўленых жывёл, а Пінскі ЖКГ абавязалі для незапатрабаваных сабак і катоў шукаць новых уладальнікаў, інфармуючы насельніцтва, у тым ліку і праз СМІ.

Аказалася, што такі выпадак быў адзіны ў Беларусі. Звычайна адлоўленых на вуліцах беспрытульных жывёл, якіх не забралі з адлову, усыпляюць на працягу 5 сутак. Да 2018 года такое практыкавалася і ў сталіцы Палесся.

Сабакам з адлову спрабуюць знайсці гаспадароў

Сабакам з адлову спрабуюць знайсці гаспадароў



Апекавалі адлоўлынх катоў і сабак валанцёры з арганізацыі «Адданасць аднаму». З лістапада 2018 года яны пабудавалі 11 вулічных вальераў, адрамантавалі памяшканні адлову, набылі мэблю і электраабсталяванне. Зоаабаронцы праводзілі працу па догляду за жывёламі, іх сацыялізацыі і пошуку гаспадароў для іх.


Звярніце ўвагу: гэтым сабакам і коткам таксама патрэбныя дом і сям'я!



За кошт ахвяраванняў цалкам аплачваецца лячэнне, антыпаразітарная апрацоўка, вакцынацыя, стэрылізацыя адлоўленых сабак і катоў. За 10 месяцаў 2019 года на гэтыя мэты пайшло каля 24 000 беларускіх рублёў. За гэты час было ўладкавана ў новыя сем'і больш за 100 жывёл.

Пінск фактычна стаў прыкладам для ўсёй Беларусі ў галіне гуманнага і цывілізаванага стаўлення да бяздомных жывёл.

На акцыі па раздачы бездомышей

На акцыі па раздачы бездомышей



Забойствы могуць пачацца зноў

Аднак у 2020 годзе ў бюджэце горада могуць не знайсці фінансаванне на ўтрыманне жывёл у пункце ператрымкі Пінскай ЖКГ. Таму Пастанову могуць адмяніць і вярнуцца да практыкі эўтаназіі адлоўленых сабак і катоў.


Зварот да ўладаў

Неабыякавыя гараджане склалі петыцыю да мясцовых уладаў, у якой просяць прафінансаваць выдаткі па размяшчэнні жывёл у пункце ператрымкі ЖКГ на 2020 год (у памеры 10% ад запланаваных 1,5 млн. рублёў выдаткаў на спорт).

Таксама ў петыцыі прапануецца разгарнуць шырокую інфармацыйную кампанію ў горадзе пра жывёл, якія знаходзяцца ў пункце ператрымкі, пра карысць стэрылізацыі і пра станоўчыя прыклады ўладкавання бяздомышай у новых гаспадароў.

Прапануецца таксама прадугледзець льготы па падаткаабкладанне для грамадзян, якія ўзялі на ўтрыманне котак або сабак з Пункта ператрымкі ЖКГ ці бяздомных сабак і катоў .



Акрамя таго, актывісты прапануюць прымаць стымулюючыя меры для стэрылізацыі хатніх жывёл, напрыклад, выкарыстоўваць розныя стаўкі падаткаабкладання.

І, як прагрэсіўны крок, прапануецца зарэгістраваных хатніх жывёл абавязкова чыпаваць. На думку абаронцаў жывёл, уладальнікаў чыпаваных гадаванцаў будзе прасцей кантраляваць і штрафаваць пры незахаванні імі норм гігіены і іншых парушэннях.

Далучыцца да падпісання петыцыі можна тут.

Паводле media-polesye.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: