«Пінская справа» — помста рэжыму

«Людзям, якія ўчыняюць крымінальныя злачынствы, меней даюць, чым бедакам, якія нічога не зрабілі», — пракаментаваў «Радыё Рацыя» суд па «пінскай справе» блогер Мікалай Клімовіч.

Пракурор запатрабаваў для фігурантаў «пінскай справы» да шасці з паловай гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Дванаццаці пінчукам-палітвязням дзяржаўны абвінаваўца патрабуе па шэсць гадоў, аднаму — пяць з паловай і яшчэ аднаму — шэсць з паловай гадоў. Акрамя таго, звыш 70 пацярпелых міліцыянтаў агулам запатрабавалі спагнаць з падсудных каля 530 тысяч рублёў кампенсацыі.

«Гэта адкрытая помста рэжыму, — гаворыць пінскі блогер Мікалай Клімовіч. — Людзям, якія ўчыняюць крымінальныя злачынствы, меней даюць, чым бедакам, якія нічога не зрабілі. Людзі, якія прыйшлі і патрабавалі, каб выбары былі сумленнымі, каб жылі па Канстытуцыі, бо ў нас дыктатура. І ім — такі тэрмін! Канешне, гэта помста за тое, што людзі выйшлі».

У ноч з 9 на 10 жніўня пад будынкам Пінскага гарвыканкама адбываўся шматтысячны стыхійны мітынг. Пінчукі выйшлі патрабаваць сумленнага падліку галасоў. Пасля таго, як міліцыянты паспрабавалі атачыць і адціснуць натоўп, адбылася сутычка.

У выніку следства прызнала пацярпелымі 109 сілавікоў. Затрыманні па «пінскай справе» працягваюцца дагэтуль.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: