Пінскія падаткавікі выкрылі фермера з дапамогай квадракоптара

Пінскі фермер паведаміў у падатковую, што самастойна будзе збіраць ураджай на ўчастку ў 20 га. Падаткавікі не паверылі і для праверкі адправілі квадракоптар, паведамляе Пінскі райвыканкам.

Выявілася, што мужчына наняў для працы 47 чалавек і плаціў ім заробкі «ў канверце».

Падаткавікі падлічылі, што мужчына заплаціў так 15 тысяч рублёў. З яго прымусова спагналі падаходны падатак у 2 тысячы рублёў і аштрафавалі на 2900 рублёў (100 базавых велічынь). Таксама пра яго дзеянні падаткавікі паінфармавалі Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы.

Паводле «Еўрарадыё».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: