Пірацкі сімвал палічылі эмблемаю СС і склалі пратакол за экстрэмізм

Кур'ёзная гісторыя здарылася з валанцёрам Іллёй Міронаў, які аказвае дапамогу рэпрэсаваным актывістам. 26 лістапада ён атрымаў пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Супрацоўнік АУС Савецкага раёна Гомеля палічыў выяву чэрапа і скрэшчаных костак на вопратцы хлопца эмблемаю СС у фашысцкай Германіі і склаў пратакол па арт. 17.11 ч.2 КаАП РБ, піша gomelspring.org.
 


Такім чынам, як напісана ў пратаколе, Ілля “здзейсніў распаўсюд у сеціве экстрэмісцкіх матэрыялаў. Чэрап з скрыжаванымі косткамі прызнаны судом Цэнтральнага раёна Мінску 12 сакавіка 2018 года экстрэмісцкім матэрыялам”.

Распаўсюд нацыскай сімволікі, на думку супрацоўніка Савецкага АУСу, адбыўся ў сацсетке ВК, куды актывіст змясціў фотаздымак з выявай чэрапа і костак на цішотке.

Ільля Міронаў з пратаколам не пагадзіўся, віну не прызнаў, а само абвінавачанне лічыць смешным і абсурдным.

“Цішотку я набыў на канцэрце гурта “КняZz” у Маскве. — тлумачыць актывіст. — Гэта фірмовы мерч гурта. Апроч таго, гэта вядомы пірацкі сімвал. Ён часта выкарыстоўваецца ў мульціках, фільмах, карцінах і нават на трансфарматарных будках. А сцягі з такой выявай свабодна прадаюцца ў сувенірных крамах нашай краіны”.

Згодна з артыкулам 17.11 за распаўсюд экстрэмісцкай сімволікі прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафа ад 10 да 50 б.а. з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама сродкаў здзяйснення правапарушэння.

“Я мяркую, што гэты пратакол – працяг ціску на ўвесь валанцёскі рух, у якім я знаходжуся, — каментуе Ілля Міронаў, – І ў цэлам на грамадзянскаю супольнасць Беларусі.

За сваю грамадска-палітычную актыўнасць актывіст ужо неаднаразова пасля прэзідэнцкіх выбараў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, яго штрафавалі і садзілі на суткі. Агулам Ілля Міронаў цягам трох месяцаў правёў за кратамі, у ізалятары 31 дзень.



Фота з акаўнту Іллі Міронава ў Фэйсбуку

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: