Пяць гадоў таму ў Кіеве быў забіты Павел Шарамет

Машыну, за стырномякой знаходзіўс 44-гадовы беларускі журналіст, узарвалі на перакрыжаванні вуліц Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка. Злачынцаў дагэтуль не знайшлі.
Фотакалаж baj.by

Фотакалаж baj.by

Роўна пяць гадоў таму, 20 ліпеня 2016 года, у Кіеве загінуў Павел Шарамет — беларускі, расійкі і ўкраінскі тэлежурналіст, кіраўнік аддзела спецыяльных інфармацыйных праектаў ОРТ, пасля — «Першага канала». З 2012 года працаваў на Украіне — у «Украінскай праўдзе», на тэлеканале «ТВі» і на «Радыё Весці».

Таксама Павел Шарамет стварыў вядомы беларускі інтэрнэт-партал «Беларускі Партызан» і ўвогуле быў паслядоўным крытыкам Аляксандра Лукашэнкі

.

Журналіст загінуў раніцай 20 ліпеня 2016 года ў выніку выбуху аўтамабіля, які належаў кіраўніку «Украінскай праўды» Алене Прытуле (у момант выбуху яе ў машыне не было). Выбух адбыўся ў 7:45 на рагу вуліцы Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка, калі Шарамет выехаў з дома па дарозе на працу.

Паводле папярэдніх звестак, выбуховае прыстасаванне было закладзена пад дно аўтамабіля.

Выняты відавочцамі з салона аўтамабіля, Шарамет заставаўся жывы на працягу некалькіх хвілін і памёр у машыне «хуткай дапамогі». Праз суткі судмедэксперты скончылі працу над целам загінулага журналіста і зрабілі высновы, што смерць наступіла ў выніку несумяшчальных з жыццём траўмаў і крытычнай для жыцця кровастраты.

Б

лізкія сябры журналіста паведамілі, што ў апошні час Шарамет і яго грамадзянская жонка скардзіліся на сачэнне за сабой.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: