Пётр Кузняцоў: Улады адчуваюць пагрозу, калі застаюцца адзін на адзін з Масквой, якую вельмі баяцца

Медыяменеджар — аб вызваленні трынаццаці палітвязняў і чаканнях уладаў на гэты конт.

Заснавальнік рэсурсу «Сильные новости» ў эфіры «Свабода Premium» выказаў здагадку, што, вызваляючы людзей па амністыі, улады хочуць прамацаць, ці цікавая гэтая тэма на Захадзе.

— Няма разліку, што вызваленне трынаццаці чалавек можа паўплываць на пазіцыю Захаду. Няма разліку, што нейкі дыялог ці гандаль пачнецца з такога ўзроўню. Тым не менш беларускім уладам крытычна важна, усё роўна якім спосабам, двухбаковыя адносіны з Захадам ажывіць.

У сённяшняй сітуацыі яны адчуваюць пагрозу: калі застаюцца адзін на адзін з Масквой, якую вельмі баяцца. Усю выбарчую кампанію 2020 года яны змагаліся менавіта з Расіяй.

Вызваленне першых палітвязняў — гэта міліметровы сігнальчык, каб прамацаць, ці цікавая гэтая тэма на Захадзе. Паглядзець на рэакцыю ў кулуарах, у еўрапейскіх курылках.

Але больш шырокі жэст, вызваліць 50 або 100 чалавек, яны не могуць сабе дазволіць. Таму што грамадства гэта можа ўспрыняць як праява слабасці. І сілавікі могуць пакрыўдзіцца: мы так стараемся, а ўсіх выпускаюць.

Паводле «Салідарнасці».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: