Пётр Папраўка паказаў, як міліцыя зрывае яго пікет (відэа)

Пётр Папраўка, кандыдат у дэпутаты і прамоўца БХД, прадэманстраваў відэа з сарванага міліцыяй і правакатарам перадвыбарчага пікету.

Кандыдат у дэпутаты па Курасоўшчынскай выбарчай акрузе ў Мінску, прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Пётр Папраўка прадставіў прэсавай службе БХД відэадоказ таго, як міліцыянты разам з правакатарам зрываюць яго законны перадвыбарчы пікет 20 студзеня.

На першым відэа бачна, як правакатар Яраслаў зневажае беларускіх нацыянальных дзеячаў, характарызуючы іх як “твари, которые сотрудничали с фашистами и кайзеровскими оккупантами”. Менавіта з-за бел-чырвона-белага сцяга на пікеце ён і выклікаў міліцыю. 

 

Міліцыя ж, прыбыўшы на месца інцыдэнту, пачала зрываць агітацыйны пікет кандыдата ў дэпутаты. У сувязі з тым, што ён збіраўся напісаць заяву на правакатара, ад Пятра Папраўкі запатрабавалі сядаць у машыны і ехаць у аддзяленне міліцыі.

 

 

Словы кандыдата пра тое, што ён праводзіць зараз пікет і не можа па шчаўку сарвацца з месца, што яны могуць апытаць сведкаў і скласці пратакол на месцы інцыдэнту, а ён сам пад'едзе да іх пасля пікету, на іх не дзейнічалі. У выніку перадвыбарчы пікет быў сарваны.

bchd.info

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць