
«У рамках завяршэньня этапу энергетычнага пуску на БелАЭС ажыццёўленае планавае адключэнне першага энергаблоку ад энергасістэмы, рэактарная ўстаноўка спыненая», — праінфармавалі ў ведамстве.
Удакладняецца, што да 11 сьнежня будзе праводзіцца «тэставаньне ўсіх сыстэмаў і абсталявання».
Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца паводле расейскага праекту «АЭС-2006» побач з Астраўцом на Горадзеншчыне.