Платформа «Голас» просіць дасылаць бюлетэні

Больш за 120 тысяч бюлетэняў прыйшло толькі за сёння, калі краіне вярнулі інтэрнэт.


Цяпер каманда платформы "Голас" разам з ініцыятывамі "Сумленныя людзі» і "Зубр" апрацоўвае інфармацыю. Супастаўляюцца даныя выніковых пратаколаў з колькасцю фатаграфій ад выбаршчыкаў па канкрэтных выбарчых участках.

Фальсіфікацый вельмі шмат.

Неўзабаве абяцаюць дэталёвую справаздачу, а таксама апублікаваць на карце выбарчыя ўчасткі, дзе выбар людзей скралі.

Што рабіць прама цяпер?

адправіць фота бюлетэня чат-боту ў Viber або Telegram (калі не атрымоўваецца выбраць участак для галасавання, адпраўце боту каманду: / участак)
* ️can перазапусціць бота камандай: / start
* ️калі яшчэ не рэгістраваліся — зрабіце гэта і таксама адпраўце фота. Рэгістрацыя па новым адрасе праз VPN: https://bit.ly/golos_free (https://bit.ly/golos_free) ці наўпрост у месэнджарах.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: