Платформа «Имена» мусіць вярнуць сабраныя грошы на лячэнне пацярпелых ад гвалту сілавікоў

Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці адмовіўся рэгістраваць замежную бязвыплатную дапамогу, якую сабрала платформу «Имена». У выніку 89 117 рублёў ($ 34 732) платформа мусіць вярнуць тым, хто з-за мяжы падтрымаў праект, паведамляюць стваральнікі ініцыятывы ў сваім Facebook, піша Белсат.




Платформа «Имена» стварыла праект «Цэнтр меддапамогі для пацярпелых падчас мірных дэманстрацыяў». На гэтую ініцыятыву сабралі 89 117 рублёў ($ 34 732). Але ў выніку сродкі арганізацыя мусяць вярнуць назад. Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці пры адміністрацыі кіраўніка краіны адмовіў у рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі. Па законе платформа не мае права выкарыстоўваць гэтыя грошы без рэгістрацыі Дэпартамента.

Ахвяраванні на праект зрабілі 542 асобы з 30 краін свету – Аўстраліі, Бразіліі, Нямеччыны, Даніі, Казахстана, Латвіі, Расеі, Украіны, Японіі і многіх іншых.

«Выразнай прычыны адмовы няма, ёсць толькі спасылка на пастанову Савета Міністраў РБ ад 27 жніўня 2020 года. Там сказана, што Дэпартамент мае права запытаць у дзяржаўных органаў звесткі для правярання атрыманай інфармацыі і для вызначэння мэтаў выкарыстання грошай. Па выніках аналізу звестак Дэпартамент мае права адмовіць у рэгістрацыі дапамогі. Ніякіх дадатковых тлумачэнняў мы не атрымалі. Сітуацыя для «Имена» беспрэцэдэнтная. Ніколі раней за нас не прымушалі вяртаць грошы людзям, якія рабілі пераводы нам або праектах, на якія мы збіраем», – адзначаюць стваральнікі платформы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: