Плюс тры беларусы ў стачцы — у тым ліку зорны спартсмен, трохразовы чэмпіён свету

Растуць шэрагі беларускіх страйкоўцаў, якія прагнуць перамен.
Да стачкі далучыўся работнік «Нафтана» Сяргей Скіба. Гэта вядомы спартсмен — трохразовы чэмпіён свету і васьміразовы ўладальнік Кубка свету, пераможца чэмпіянатаў Еўропы і іншых топавых турніраў па кікбоксінгу і тайландскім боксе.

У стачцы ад сёння яшчэ двое жыхароў Салігорска. Гэта супрацоўнік «Беларуськалія» Дзмітрый Прывалаў і майстар мясцовага «Водаканала» Сяргей Крыж.





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: