Плошчаў перамен шмат не бывае (фота)

Чым больш улады ціснуць на народ, тым больш расце супраціў, каторы з вуліц усё больш актыўна цяпер распаўсюджваецца і на двары.

Сёння ўначы пратэст падтрымаў і двор па вуліцы Калеснікава. Тут за ноч сцяна стужак вырасла на агароджы па дарозе ў школу №49, адной з тых, каторая здабыла сабе славу штучнымі чэргамі на выбарчы ўчастак.

Мінакі, бацькі і школьнікі, робяць сабе на памяць сэлфі каля сцяны са стужкамі, пакуль іх не паспелі зрэзаць і іх.

А з вокнаў і балконаў некаторых дамоў побач красуюцца нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі і фіранкі.



А вось так упрыгожылі вуліцу Кальцова.

А вось так на Мірашнічэнка


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: