Подпісы за беларускія надпісы на магілах паўстанцаў перададзены літоўцам

У канцылярыю прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі і ў Сейм адпраўлены 200 подпісаў гарадзенцаў за тое, каб на пахаваннях паўстанцаў 1863-64 гадоў у Вільні з'явіліся надпісы па-беларуску.

Пра ініцыятыву racyja.com распавёў грамадскі актывіст Сяргей Верамеенка:

– Сама ініцыятыва па зборы подпісаў за тое, каб надпісы на магілах паўстанцаў-каліноўцаў былі ў тым ліку і па-беларуску, паўстала яшчэ на пачатку сакавіка. Мы вырашылі ў краме "Адметнасць” пазбіраць подпісы і галасы нашых грамадзян. Падпісваліся людзі абсалютна розныя – наведнікі, вядомыя беларусы, звычайныя грамадзяне, палітычныя і грамадскія актывісты.

На думку грамадскага актывіста Ежы Грыгенча, трэба шанаваць зямлю, дзе жылі і ваявалі паўстанцы:

 – Магілы паўстанцаў павінны быць падпісаны па-беларуску, таму што ён на гэтай зямлі нарадзіўся – беларус ці паляк. Ён тут нарадзіўся, ён тут ваяваў, тут было паўстанне, таму яны павінны быць па-беларуску.

Папярэдні адказ пра тое, што на пахаваннях з’явяцца надпісы па-беларуску, агучыў міністр культуры Літвы, аднак актывісты хочуць атрымаць пісьмовы адказ ад кіраўніцтва краіны.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: