Подпісы за вызваленне палітвязняў

Пачаўся збор подпісаў за вызваленне палітвязняў Змітра Дашкевіча і Міколы Статкевіча.



Кампанію ініцыявалі жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Міколы Статкевіча Марына Адамовіч, намесніца старшыні “Маладога Фронту Наста Палажанка і еўрадэпутат Марэк Мігальскі. 

 
У петыцыі ёсць заклік да старшынь урадаў краін Еўрапейскага саюза працягваць намаганні, накіраваныя на вызваленне і рэабілітацыю Змітра Дашкевіча, Мікалая Статкевіча і іншых беларускіх палітычных зняволеных, не зніжаць ціску на беларускі рэжым і неадкладна звярнуцца да беларускіх уладаў з патрабаваннем гарантаваць палітычным зняволеным свабоду ад катаванняў і іншых формаў бесчалавечнага звароту з імі.
 
“Сітуацыя з дэмакратыяй і правамі чалавека ў Беларусі пастаянна пагаршаецца. СМІ і праваабаронцы нястомна паведамляюць пра рэпрэсіі, якія рэжым выкарыстоўвае ў адносінах да грамадскіх актывістаў, прадстаўнікам апазіцыі і незалежным журналістам. Пагаршаецца і становішча палітычных зняволеных, якія да гэтага часу знаходзяцца ў калоніях і турмах. Асабліва цяжкай сітуацыі двух вязняў сумлення — кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалая Статкевіча і лідэра «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча, — гаворыцца ў петыцыі.
 
Мікалай Статкевіч, асуджаны за ўдзел у дэманстрацыі 19 снежня 2010 года на 6 гадоў пазбаўлення волі, увесь час знаходзіцца пад ціскам адміністрацыі ў турме. Змітра Дашкевіча асудзілі на два гады пазбаўлення волі, бо за дзень да прэзідэнцкіх выбараў 2010 года ён, нібыта, збіў двух мужчын, якіх выпадкова сустрэў. У калоніі ён падвергнуўся беспрэцэдэнтнага ціску, катаванням і здзекаванням, перажыў некалькі этапаў, амаль увесь час зняволення правёў у карцэры ці закрытым памяшканні. У канцы жніўня яго абвінавацілі ў злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі, і ён быў асуджаны на яшчэ адзін год пазбаўлення волі. 
 
“Дзеянні з боку ўладаў калоніі паказваюць, што Лукашэнка імкнецца знішчыць сваіх палітычных канкурэнтаў. Мы не можам гэтага дапусціць!, — падкрэсліваюць аўтары петыцыі за вызваленне палітвязняў.
 
Паставіць свой подпіс у падтрымку палітвязняў можна па спасылцы:
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • денис
  • 2012-12-20 23:34:16
Подписать петицию

3 487 подписей/участников - это все оппы по стране? да а в декабре 2010 вроде ваши представители говорили что вас там было более 50000 - хотя я тогда там был и видел отсилу тысячи 2
  • ns
  • 2012-12-21 02:26:45
Яшчэ не вечар
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: