Полацк. БХД збіраюць подпісы за перайменаванне вуліцы Дзяржынскага

Полацкія прыхільнікі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі пачалі да 100-годдзя партыі кампанію за перайменаванне вуліцы Дзяржынскага ў вуліцу Францішка Будзькі.

Збор подпісаў ідзе менавіта сярод жыхароў вуліцы Дзяржынскага.

Збіраць няпроста. Многія людзі гавораць, што "Дзяржынскі іх задавальняе", — кажа кіраўніца БХД Полацка Дзіяна Чэбышава. — Адзін чалавек наогул напісаў упоперак нашага аркуша з ужо сабранымі подпісамі мацернае слова. Але шмат хто і падпісваецца. Распавядаем, хто такі Будзька, і што зрабіў Дзяржынскі.

Ксёндз Францішак Будзька

Францішак Будзька (1884–1920), адзін з заснавальнікаў беларускага хрысціянскага руху ў ХХ стагоддзі і перакладчык духоўнай літаратуры на беларускую, родам з Полаччыны, пэўны час служыў у полацкім касцёле.

Да стагоддзя БХД беларускія хрысціянскія дэмакраты плануюць сабраць подпісы за перайменаванне вуліцаў у больш як 60 гарадах і мястэчках Беларусі.

Паводле bchd.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: