Польская пагранслужба паказала, як беларускія памежнікі нібыта дапамагаюць мігрантам пералазіць плот (відэа)

Памежная служба Польшчы апублікавала відэазапіс, зроблены з дапамогай цеплавізара ноччу на лініі мяжы з Беларуссю. Як сцвярджаецца, на відэа паказана, як беларускія памежнікі дапамагаюць мігрантам нелегальна перасекчы мяжу.

«Беларускі бок дапамагае нелегальным мігрантам пераадольваць тэхнічны бар'ер на мяжы. Афіцэры [беларускай] памежнай службы рэгулярна даюць абсталяванне і інструменты, неабходныя для незаконнага перасячэння мяжы», — гаворыцца ў паведамленні польскіх памежнікаў.

Паводле reform.by.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: