Польскія літаратуразнаўцы патрабуюць вызвалення Аляксандра Фядуты

Вызвалення Аляксандра Фядуты патрабуюць польскія літаратуразнаўцы.
Фота: ілюстрацыя Аліны Кугушавай, team29.org

Фота: ілюстрацыя Аліны Кугушавай, team29.org


Польскія літаратуразнаўцы выступілі з адмысловым зваротам, пад якім падпісаліся больш за 40 чалавек, паведамляе pen-centre.by.

«Мы былі абураныя, калі даведаліся пра незаконны арышт спецслужбамі Беларусі на тэрыторыі замежнай дзяржавы па ілжывым абвінавачанні нашага калегі і паплечніка, беларускага навукоўца-літаратуразнаўцы, доктара габілітаванага Аляксандра Фядуты. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення яго з турмы», —
гаворыцца ў звароце.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: