Польскія памежнікі затрымалі кантрабанду беларускіх цыгарэт на 1,6 млн долараў

Кантрабанда была выяўлена пры праверцы фуры на польска-літоўскай мяжы.
Высветлілася, што ў прычэпе замест заяўленых цеплаізаляцыйных матэрыялаў велізарная колькасць цыгарэт без польскіх акцызных марак.

На фота і відэа бачна, што гэта цыгарэты маркі «Фэст», якія вырабляе гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман».

У агульнай складанасці памежнікамі было канфіскавана за 400 000 пачкаў цыгарэт на суму 6 мільёнаў злотых ($ 1 636 144).

Кіроўца затрыманы, яму былі прад'яўленыя крымінальныя і падатковыя абвінавачванні, а затым ён быў часова арыштаваны на тры месяцы. Цяпер яму пагражае тэрмін да 10 гадоў турмы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: