Польскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю 62 нелегальных мігрантаў

Польскія памежнікі ў сераду, 4 жніўня, затрымалі 62 мігрантаў, якія нелегальна перайшлі беларуска-польскую мяжу, паведамляецца на сайце Падляскага памежнага аддзела.

Польскія памежнікі затрымалі 4 жніўня 62 чалавек каля польска-беларускай мяжы. Затрымалі 50 грамадзян Ірака, 11 грамадзян Ірана і 1 грамадзяніна Камеруна.

Усе затрыманыя, а гэта 41 мужчына, 8 жанчын і 13 дзяцей, знаходзяцца ў спецыяльным цэнтры для замежнікаў.

Паводле «Нашай Нівы».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: