Польшча адмяніла консульскі збор за «шэнген» для дзяцей

Польшча выдае бясплатную шэнгенскую візу грамадзянам Беларусі ва ўзросце да 12 гадоў. Такая нфармацыя размешчана на сайце польскай дыпмісіі ў Мінску.
«Для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў, якія падаюць візавыя анкеты ў консульскіх аддзелах Рэспублікі Польшча ці візавых цэнтрах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, згодна з рашэннем польскіх уладаў консульскі збор адменены», —  паведамляе амбасада Польшчы.

Беларусь і Еўрасаюз неаднаразова абмяркоўвалі агадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму. Калі такое пагадненне будзе ратыфікавана, адмена консульскага збору для дзяцей да 12 гадоў будзе скасавана, але кошт візы для грамадзян Беларусі складзе 35 еўра. Мяркуецца, што гэта павінна адбыцца ўжо з 1 чэрвеня 2020 г.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: