Польшча будзе высылаць нелегальных мігрантаў і забараняць ім уезд у Шэнгенскую зону

Такія папраўкі ўнёс сейм Польшчы ў заканадаўства аб іншаземцах і прадастаўленні ім абароны. Цяпер, калі мігрант перасёк мяжу нелегальна, яго выправадзяць і накладуць забарону на ўезд у Шэнгенскую зону на нейкі перыяд.

Змяненні таксама закрануць і заяў аб міжнароднай абароне. Калі такую заяву нелегальны мігрант падасць пасля затрымання за незаконнае перасячэнне мяжы, то яе могуць пакінуць без разгляду. Выключэнне — уезд мігрантаў прама з тэрыторыі, дзе ім пагражаў пераслед.

За пашкоджанне памежнага плота з калючага дроту цяпер таксама будуць караць пазбаўленнем волі да пяці гадоў.

Такія змены Польшча ўносіць на фоне міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю. За апошні тыдзень праз беларуска-літоўскую мяжу спрабавалі перабегчы не менш за 200 чалавек штодня.

Паводле «Village Беларусь».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: