Польшча ўвяла бясплатныя візы для дзяцей і моладзі да 25 гадоў

Шэнгенскую візу ў польскіх консульствах дзецям і моладзі цяпер можна атрымаць бясплатна.
migrantservice.pl

migrantservice.pl

 З 29 лютага дзеці ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў і маладыя людзі ва ўзросце да 25 гадоў, якія ўдзельнічаюць у семінарах, канферэнцыях, спартыўных і культурных мерапрыемствах, вызваляюцца ад платы за прыём і апрацоўку заяўкі на атрыманне шэнгенскай візы ў польскіх консульствах у Беларусі, — праінфармавалі TUT.BY у пасольстве Польшчы.

Адпаведнае распараджэнне падпісаў міністр замежных спраў Польшчы напярэдадні ўступлення ў сілу палажэнняў пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму. Нулявая стаўка візавага збору будзе дзейнічаць да 31 снежня 2020 года.

Нагадаем, 8 студзеня Беларусь і Еўрасаюз падпісалі пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму і пагадненне аб рэадмісіі. Візавае пагадненне робіць атрыманне «шэнгену» прасцейшым і паніжае яго кошт да 35 еўра. Паніжаны кошт «шэнгену» для Беларусі пачне дзейнічаць, як мяркуецца, у чэрвені. Аднак з 2 лютага ў Еўрасаюзе ўступіў у сілу новы Візавы кодэкс, цяпер за візу беларусам даводзіцца плаціць 80 еўра.

Раней такое становішча рэчаў назваў «няправільным» кіраўнік МЗС Венгрыі і паабяцаў, што пры выдачы шэнгенскіх візаў «венгерскае пасольства будзе ўлічваць гэтае пытанне».

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: