Польшча выклала відэа, на якім, як сцвярджаецца, беларускія памежнікі дапамагаюць мігрантам

У Польшчы кажуць, што беларускі бок прывозіць мігрантаў да мяжы на грузавіку. У Тwitter польскай памежнай службы сёння было апублікаванае відэа, якое суправаджалася каментаром.

«Беларускія службы падчас арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы. Замежнікаў прывозяць да аб'ектаў былога беларускага памежнага паста. Тут чакаюць далейшых інструкцый ад службаў», — гаворыцца ў каментары.

На відэазапісе бачная памежная паласа з калючым дротам, далей камера фіксуе непадалёк нейкія будынкі, грузавік, чалавека ў форме і людзей у цывільным, якія знаходзяцца ля будынка і выгружаюцца з кузава аўто.

Нагадаем, за мінулыя суткі на польска-беларускай мяжы зафіксавалі 553 спробы незаконнага пераходу.

Паводле reform.by.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: