Польшча зноў распавяла аб начных стрэлах з боку Беларусі

Польшча заявіла аб начных стрэлах мінулай ноччу на мяжы з Беларуссю.

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак

«Патрулі афіцэраў і жаўнераў паведамілі, што мінулай ноччу на беларускім баку ў раёне мяжы з Польшчай зноў пачуліся стрэлы», — гаворыцца ў сённяшнім паведамленні польскай памежнай службы ў Twitter.

У Дзяржпамежкамітэце Беларусі сітуацыю пакуль не каментавалі.

Нагадаем, учора сакратар памежнай службы Польшчы Ганна Міхальская паведаміла, што польскіх жаўнераў, якія патрулююць мяжу разам з памежнікамі, напярэдадні абстралялі з беларускага боку. У беларускім Дзяржпамежкамітэце адмаўляюць, што факт абстрэлу меў месца і называюць абвінавачанні польскага боку галаслоўнымі.

Паводле reform.by.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: