Помнік гарадавому ў Мінску ізноў «абразілі»

У сацсетках з'явілася відэа, як міліцыя затрымлівае маладога чалавека, які павязаў шалік на помнік гарадавому, піша Свабода.

«Хацеў сагрэць скульптуру і сфатаграфавацца», — патлумачыў маладзён міліцыянтам, якія забралі ў яго пашпарт і запатрабавалі праехаць з імі. Аргумент: «Вы павесілі шалік на скульптуру, якая ахоўваецца», «Нельга на яго нічога вешаць, таму што гэта помнік».

​Нядаўна міліцыянты прымусілі іншага маладога чалавека на камеру выбачыцца перад помнікам за аплявуху і размясцілі відэа ў інтэрнэце.

Пасля гэтага на Petitions.by пачаўся збор подпісаў за знос менскага помніка гарадавому, а ў беларускім сегмэнце сацсетак пачаўся флэшмоб, дзе беларусы просяць прабачэння ў помнікаў. Шмат выбачэнняў публікуюць пад хэштэгам #памятникпрости.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!