Поўны правал. Хакейная зборная Беларусі не змагла адабрацца на Алімпійскія гульні

У вырашальным матчы Алімпійскай кваліфікацыі 29 жніўня беларусы ў Браціславе саступілі з лікам 1:2 камандзе Славаччыны, якая і паедзе ў Пекін.
Хакеісты зборных Беларусі і Славакіі. Фота: hockey.by

Хакеісты зборных Беларусі і Славакіі. Фота: hockey.by


Нагадаем, што на Алімпійскія гульні беларускія хакеісты ездзілі тройчы, і найлепшым вынікам стала чацвёртае месца ў 2002 годзе. Апошні раз на зімовых Алімпійскіх гульнях беларусы гулялі больш за адзінаццаць гадоў таму, у Ванкуверы-2010, дзе занялі дзявятае месца.

Гэтай вясною зборная Беларусі паехала на чэмпіянат свету пад кіраўніцтвам зацятага прыхільніка Лукашэнкі — Міхаіла Захарава. Турнір скончыўся поўным правалам. Каманда прайграла пяць матчаў з шасці пры розніцы закінутых шайбаў 10:29, заняла 15-е месца.

У тым ліку ў стартавым матчы алімпійскай кваліфікацыі беларусы сенсацыйна і першы раз у сваёй гісторыі саступілі Польшчы — 0:1, а потым перагулялі каманду Аўстрыі — 5:2. А вось суседзі беларусаў — каманда Латвіі — і ўпершыню ў гісторыі каманда Даніі выйгралі свае адборачныя турніры і паедуць у Пекін. Зімнія Алімпійскія гульні пройдуць з 4 па 20 лютага наступнага года.

Але зборнай пашчасціла: сёлета ў слабейшы дывізіён ніхто не вылятаў. А вось Захараў вылецеў са зборнай — вернасць прэзідэнту не дапамагла. Уся ўлада ў беларускім хакеі перайшла да 51-гадовага канадца Крэйга Вудкрафта. Ён прыехаў у Мінск у 2019 годзе, каб узначаліць мінскае «Дынама». Цяпер у яго руках не толькі клуб, а яшчэ і нацыянальная зборная Беларусі. Паглядзім, якаой цяпер будзе рэакцыя на чарговы правал.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: