Пра што пішуць на волю палітвязні з «хіміі»

«Віцебская вясна» вырашыла апублікаваць паведамленні, якія прыходзяць у рэдакцыю з папраўчых устаноў адкрытага тыпу — так званай «хіміі». Імёны аўтараў паведамленняў не называюцца ў мэтах бяспекі. Аўтарская стылістыка захаваная.

Аб памілаванні

«Некаторыя палітычныя гатовыя пісаць прашэнне на імя АГЛ, лічачы што гэта іх шанец. Мой знаёмы, у прыватнасці, напісаў зваротны ліст Васкрасенскаму. Чакае, калі яго выпусцяць. І гэта адбываецца па ўсіх месцах пазбаўлення волі. Аднак нікога не вызваляюць. Зразумела адно, што большая палова палітвязняў пісаць не будзе».

«Я хачу выйсці на волю ў свабоднай Беларусі. Усіх маіх сяброў закранула гэтае беззаконне, як я магу прасіць АГ аб памілаванні? Як потым глядзець людзям, маці і сябрам у вочы?»

«Скардзіцца на заробак, на мой погляд, не мае сэнсу. Для мяне важней умовы. На працы ёсць душ, ёсць магчымасць памыцца, выйсці ёсць куды ў абед, да і пасля працы зайсці ў краму, дзе зручна купіць прадукты, а не марнаваць час на падпісанне прашэнняў».

Пра побыт палітвязняў

«Праблема з прыбіральняй. Скардзіліся. Прыязджала камісія з Дэпартамента адбывання пакарання. Запрацавала 5 "талчкоў". Аднак з 18 ліпеня іх колькасць зменшылася да трох. Зноў скардзіліся намесніку начальніка ўстановы. Той здзіўляецца: чаму загадчык гаспадаркі не вырашае праблему. А загадчык гаспадаркі адказвае, што замовіў для папраўкі неабходныя дэталі, але калі яны прыйдуць і пачнуць папраўку — не ведае, але называе тэрмін ад тыдня да месяца».

«Ідзе рамонт усяго будынка. З чатырох раніцы работнікі пачынаюць адбойнымі малаткамі працаваць і будзяць нас. Не даюць належных, па законе, васьмі гадзін сну».

Аб дыскрымінацыі

«Свабодны выхад для "палітычных" — гэта мара недасягальная».

«Начальнік падпісвае заяву на выхад у горад на адзін час, а дзяжурны выпускае на паўтары гадзіны пазней».

«Лісты выкрываюць, нягледзячы на тое, што зняволеныя гаварылі начальніку, што гэта не адпавядае закону. Рэакцыі ніякай. Як адкрылі, так і выкрываюць».

«На спатканні адпускаюць, але пад наглядам, пад вокнамі камендатуры».

Аб парушэннях рэжыму адбыцця пакарання

«Уначы, пад раніцу, збеглі з ізалятара на другім паверсе камендатуры двое маладых “хімікаў”. Не "палітычныя". Выціснулі краты на акне і ўцяклі. Увесь персанал стаіць “на вушах”».

«Учора тут падвойнае надзвычайнае здарэнне адбылося. Двое хлопцаў спіртное прынеслі. Пад раніцу "спаліліся". А днём раней яшчэ двое “хімікаў” на працы выпілі і адзін з іх сышоў. Так што шмат было мітусні, сёння з раніцы з УДВП афіцэр быў з праверкай».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: