Праавабаронцу, які абвясціў галадоўку, нечакана «датэрмінова» вызвалілі — пасля 8 сутак арышту

Баранавіцкага праавабаронцу «Вясны» Аляксандра Вайцешыка выпусцілі на волю, паведамляе «Свабода».
Аляксандра Вайцешыка асудзілі паводле артыкула 24.1 КаАП («Непавага да суду») на 15 сутак — яго затрымалі на судовым працэсе 14 красавіка за тое, што ён нібыта фатаграфаваў абвінавачанага. Хоць, як сцвярджаў праваабаронца, ён толькі запісваў на дыктафон працэс, што з'яўляецца яго абсалютным правам.

Суддзя Мікалай Кміта словам не паверыў. Аляксандра Вайцешыка прымусілі паказаць тэлефон, але ён не пагадзіўся. Тады міліцыянты мабільнік забралі, а яго самога затрымалі.

На наступны дзень яго асудзілі паводле артыкула 24.1 КаАП — прызналі вінаватым у парушэнні парадку падчас судовага пасяджэння і іншых дзеяннях, якія сведчаць пра відавочнае грэбаванне судом.

На знак пратэсту супраць незаконнага затрымання і несправядлівага арышту Аляксандар Вайцешык абвясціў галадоўку.

22 красавіка стала вядома, што суд задаволіў яго скаргу і праваабаронцу выпусцілі на волю. Ён галадаў усе 8 дзён арышту.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: