
Няроўнасць у выкарыстанні моў ідзе ад дзяржавы?
Дыскрымінацыя беларускай мовы — гэта сапраўды праблема, лічыць Гары Паганяйла Роўнасць мовы не выконваецца менавіта па ініцыятыве вярхоў: “Згодна перапісу насельніцтва, які быў у 2009 годзе, 83% жыхароў нашай краіны самаідэнтыфікавалі сябе беларусамі. Але толькі 53% лічуць роднай мовай беларускую. Даследванні паказваюць, што гэты працэнт завышаны”. Юрыст тлумачыць гэта тым, што, мажліва, на бытавым узроўні ці, прымаючы ўдзел у рэлігійным кульце, можа быць гэтыя людзі і размаўляюць па-беларуску, але ў адносінах з дзяржавай і іншымі людзьмі яны часцей ужываюць рускую мову. “Нашыя даследвальнікі кажуць, што чыстай беларускай мовай карыстаюцца 7-10% беларусаў”, — пракаментаваў Гары Пятровіч.
“Калі дзяржава бярэ на сябе абавязак усё ж такі абслугоўваць абедзве мовы, то яна павінна спаўняць гэты абавязак. Калі дзяржава заяўляе, што абедзве мовы афіцыйныя, гэта азначае, што ўсе аднолькава карыстаюццца і рускай, і беларускай мовамі. Сам кантэкст заканадаўства аб двухмоўі падказвае, што ніякай розніцы паміж мовамі няма. Такім чынам, гэта прадугледжвае роўнае валоданне мовы тымі, хто рэпрэзентуе ўладу — пачынаючы ад Гаранта, сканчваючы самымі маленкімі гарантамі, на ўзроўні Дома кіраўніцта. Дзяржаве застаецца выконваць ўзятыя абавязкі. І не мае значэння, колькі працэнтаў беларусаў размаўляюць на “мове”, — лічыць Зміцер Саўка.
Заканадаўства па-беларуску: міф ці рэальнасць?
Дыскрымінацыя беларускай мовы асаблівым чынам праяўляецца ў напісанні заканадаўчых дакументаў. У нашай краіне заканадаўства ў асноўным выдаецца на рускай мове. Паводле Гары Паганяйла, з аднаго боку, закон і Канстытуцыя гарантуюць роўнасць двух моў. А на практыцы толькі 3% заканадаўчых дакументаў выдаецца на беларускай мове. Гэта такія дакументы, як пастановы аб службовых і кар’ерных прызначэннях, аб ўзнагароджанні і прысваенні ганаровых чынаў, пастановы, звязаныя з культуралагічнымі, гістарычнымі, моўнымі і адукацыйнымі працэсамі.
Між іншым, Гары Паганяйла ўзгадаў, што нават у савецкія часы сітуацыя з двухмоўнымі дакументамі была лепшая, бо ўсе атрымлівалі акты, нават працэсуальныя, на двух мовах.
Прыкладам для Беларусі, па меркаванні Зміцера Саўкі можа быць Канада: “Канада — гэта прыклад таго, як выкарыстоўваецца закон аб білінгвізме. Абслаютна любыя надпісы, незалежна ад таго, дзяржаўныя яны ці камерцыйныя, дублюецца. Калі дубляжу не будзе, гэта выкліча незадавальненне ў грамадстве. Хочацца правыесці ў прыклад яшчэ і Нарвегію. Раней яна была васалам шведскага караля. Усе вярхі размаўліл па-дацку. Пасля Нарвегія зразумела, што трэба врятацца да каранёў. Зараз дзяржаўная мова ў гэтай краіне — нарвежская трасянка (дацка-нарвежская мова), якой надалі статус афіцыйнай мовы. А сапраўдная нарвежская мова зараз знаходзіцца ў стане канкурэнцыі. Але ў любым выпадку нарвежцы пераадолілі гэты моўны крызіс і пайшлі далей. Мы знаходзімся ў такім стане, у якім Нарвегія была ў 19 стагоддзі. Яшчэ адна краіна, якая мела такі ж моўны крызіс, але, на жаль, не пераадоліла яго, — Ірландыя. Пад ціскам значная частка краіны страціла мову і стала размаўляць па-англійску. Пры модзе на ўсё ірладнскае — музыку, танцы — ірландцам не ўдаецца адрадзіць мову. Гэта той прыклад, за якім ісці не варта.”.
Калі суддзя не можа весці працэс па-беларуску, яго можна звольніць!
Наступная сфера, дзе дыскрымінуюцца правы беларускай мовы, — гэта судавытворчасць. Суддзя, натуральна, павінен валодаць двума мовамі, але існуе шмат прыкладаў, калі прадстаўнік правапарадку наўпрост адмаўляецца весці судовы працэсы, калі яго ўдзельнікі пачынаюць размаўляць па-беларуску: “Шэраговы гармадзянін можа валодаць адной мовай, — каментуе сітуацыю Гары Паганяйла, — але калі справа тычыцца суддзі і судавытворчасці, то тут уступае ў сілу закон аб дзяржаўнай службе. Усе дзяржслужачыя абавязаны валодаць і адной, і другой дзяржаўнай мовай. Калі ён валодае толькі адной мовай, то ён не можа займаць гэтую пасаду. Таму ўсе разважнні суддзі: “А я хачу так” — незаконныя””.
Але існуюць такія выпадкі, калі суддзя кажа, што толькі на пісьмовы зварот ён можа адказваць па-беларуску. Гары Паганяйла патлумачыў, што ў такім выпадку суддзі робяць падмену паняццяў: “Закон аб мове ўключае 34 артыкулы. Але у рознх артыкулах раскіданыя злучнікі “і” ці “альбо”. Таму суддзі і паводзяць сябе так, нібыта яны маюць выбар якой мовай карыстацца — “або рускай, або беларускай”. Яны замыкаюць права выбара на сябе, а не на грамадзяніне. Знаходзячыся ў крэсле дзяржаўнага служачага, ты павінен гарантаваць правы і свабоды грамадзяніна”.
Так што ж трэба рабіць, каб саблюдаўся дзяржаўны статус і рускай, і беларускай моў?
“Мы ставілі гэтае пытанне перад Канстытуцыйным судом. Мы дамагаліся, каб прынялі пастанову, дзе было б прапісана, што дзяржаўныя служачыя мусяць размаўляць на той мове, якую абіраюць грамадзяне. Але нам адказалі нешта накшталт: “Мы раней прымалі пастановы на гэтую тэму, і больш не хочам вяртацца да яе”. Мы звярталіся і ў нацыянальны Сход, і ў Савет міністраў, і да прэзідэнта. Усе аднекваюцца. А Юнэска лічыць, што беларуская мова паміраючая. Колькі яшчэ часу трэба, каб мова стала “памерлай?” — задаецца пытаннем Гары Паганяйла:
”Найлепшы спосаб быць пачутым — гэта магутны голас знізу. Калі масава грамадзяне будуць размаўляць па-беларуску, сітуацыя будзе мяняцца. Не ўсе залежыць ад нас . Але мы мусім зрабіць тое, што залежыць менавіта ад нас”, — упэўнены Зміцер Саўка.