«Праца ідзе ў строгай сакрэтнасці»: By_Pol даведалася аб сістэме, дзе ўлады захоўваюць дадзеныя пратэстоўцаў

By_Pol даведалася пра новы этап работы сілавікоў над базай «беспарадкаў», дзе акумулююцца дадзеныя пратэстоўцаў. Паводле інфармацыі ініцыятывы, пачаты збор дадатковых звестак аб людзях, якія прыцягваліся па артыкуле 23.34.
«Па ўсёй краіне ў аддзелы па грамадзянстве і міграцыі былі разасланыя спісы асоб, схільных да экстрэмізму, - паведамляюць прадстаўнікі By_Pol. - У гэтыя спісы ўвайшлі больш за 30 тысяч грамадзян, якія праходзілі па народным артыкуле 23.34 КаАП і знаходзяцца ў інфармацыйнай сістэме «беспарадкаў» (падрабязней пра яе чытайце па спасылцы).

Пастаўлена задача - «апрацаваць» дадзеныя да 19 лютага. Гэта значыць, што на кожнага чалавека трэба сабраць інфармацыю пра месца працы ці вучобы, склад сям'і, атрымаць характарыстыку асобы і гэтак далей. Гэта значыць, правесці так званую «аператыўную ўстаноўку», чым раней займаўся Дэпартамент забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС».

Сама праца над базай, сцвярджае By_Pol, адбываецца ў строгай сакрэтнасці, але ў спешцы і клопатах. Начальнікі патрабуюць і падганяюць адказных супрацоўнікаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: