«Працэсуальнага статусу ў рэдактараў няма». Завяршыўся ператрус у рэдактарак TUT.BY Ганны Рудэнка і Вольгі Саўкіў.

Сёння раніцай супрацоўнікі ДФР прыйшлі з ператрусам да рэдактараў TUT.BY Ганне Рудэнка і Вользе Саўкіў, цяпер яны на волі. Ператрус скончыўся бліжэй да абеду, піша тэлеграм-канал TUT.BY.


Як перадаюць калегі, у іх канфіскавалі ўсю тэхніку (кампутары, тэлефоны, у тым ліку непрацуючыя), а таксама банкаўскія карты. Ператрус праходзіў у рамках крымінальнай справы ў дачыненні да гендырэктара і галоўнага бухгалтара кампаніі.

Працэсуальнага статусу ў рэдактараў няма. Аператыўнікі растлумачылі, што прыйшлі да супрацоўнікаў TUT.BY, таму што ў іх дома могуць знаходзіцца доказы па справе. У будучыні, кажуць супрацоўнікі ДФР, рэдактараў могуць выклікаць на допыт.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: