Праціўнікам акумулятарнага завода не дазволілі сабрацца на акцыю

Тыдзень таму людзям таксама не далі сабрацца на плошчы, ім давялося стаяць на супрацьлеглым баку, ля помніка Леніну.
b-g.by

b-g.by

Днём 28 чэрвеня ў Брэсце павінна было адбыцца традыцыйнае нядзельнае кармленне галубоў у знак пратэсту супраць акумулятарнага завода, пабудаванага ў некалькіх кіламетраў ад горада. Аднак, як і тыдзень таму, супрацоўнікі праваахоўных органаў не давалі людзям сабрацца больш трох чалавек і ветліва, але настойліва прасілі іх прайсці ў круглую залю гарвыканкама, дзе на 12.30 было прызначана папярэдняе абмеркаванне арганізацыі і падрыхтоўкі гарадскога рэферэндуму па пытанні завода акумулятарных батарэй.

Актывіст Дзмітрый Бекалюк спрабаваў запярэчыць, што старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук, калі сустракаўся з ім з нагоды маючага адбыцца абмеркавання, дазволіў пакарміць галубоў, але супрацоўнікі міліцыі былі непахісныя.

Нагадаем, 22 чэрвеня кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў абвясціць у Брэсце рэферэндум з нагоды лёсу акумулятарнага завода.

«Мы прынялі рашэнне. Няхай вырашаць жыхары. Па акумулятарным як вырашыце, так і будзе. Я вам гэта гарантую і абяцаю. Я займу нейтральную пазіцыю, арганізую рэферэндум. А вы, толькі без гвалту, шуму. Вызначым месца, будзеце заклікаць людзей, дэбатаваць. Як на выбарах», — сказаў Лукашэнка.

Падчас прамой лініі 27 чэрвеня старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс, адказваючы на ​​пытанне аб тэрмінах правядзення рэферэндуму, сказаў, што рэферэндум меркавана адбудзецца ў канцы жніўня ці пачатку верасня:

«Гэта будзе першы ў рэспубліцы такі рэферэндум. Трэба да яго сур'ёзна падрыхтавацца, вызначыць месцы для галасавання, будзе створана камісія. Думаю, адбудзецца ў канцы жніўня ці пачатку верасня. Аб гэтым будзе абвешчана».

b-g.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: