Праціўнікі акумулятарнага завода ля Брэста стварылі арганізацыю

Устаноўчы сход адбыўся 26 мая. 26 чэрвеня актывісты падалі дакументы на рэгістрацыю ў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама, піша Наша Ніва са спасылкай на Радыё Свабода.
Сузаснавальнікамі брэсцкага абласнога экалагічнага праваабарончага грамадскага аб’яднання «ЭкаБрэст» сталі 12 актывістаў, якія выступаюць супраць будаўніцтва ля абласнога цэнтру акумулятарнага завода.

У статуце арганізацыі гаворыцца, што асноўнай мэтай яе дзейнасці з'яўляецца падтрымка, дапамога і шырокае прыцягненне грамадскасці да рашэння экалагічных праблем, абарона правоў і свабод чалавека, зафіксаваных у Канстытуцыі.

Пра рэгістрацыю альбо нерэгістрацыю новага аб’яднаньня ўлады павінны паведаміць на працягу месяца, да 26 ліпеня.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!