Праціўнікі акумулятарнага завода патрабуюць новых грамадскіх слуханняў

Заява з гэтым патрабаваннем стала адной з тэм абмеркавання актывістаў падчас кармлення галубоў на плошчы ў нядзелю 14 чэрвеня.
Акцыя 14 чэрвеня

Акцыя 14 чэрвеня

Днём 14 чэрвеня на плошчы Леніна ў Брэсце ізноў прайшла традыцыйная акцыя пратэсту супраць акумулятарнага завода, які пабудаваны ў некалькіх кіламетрах ад горада. Падобныя маўклівыя акцыі праходзяць тут больш за два гады — з 4 сакавіка 2018 года.

Адной з тэм абмеркавання пратэстуючых стаў збор подпісаў пад іх заявай у Брэсцкія аблвыканкам, гарвыканкам, райвыканкам, а таксама ў Савет Міністраў Беларусі і ТАА «Акумулятарны альянс».
Нагадаем, у траўні гэтага года стала вядома, што скандальнае прадпрыемства пад Брэстам выкупілі новыя ўладальнікі, якія змянілі назву таварыства з ТАА «АйПауэр» на ТАА «Акумулятарны Альянс». 7 чэрвеня новыя ўласнікі акумулятарнага завода Сяргей Кагановіч і Дзмітрый Баскаў прыйшлі на плошчу Леніна ў горадзе Брэсце і пагаварылі з людзьмі, якія пратэстуюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. На плошчы новыя ўладальнікі заявілі пра тое, што яны гатовыя да размовы з мясцовымі жыхарамі.

«Мы лічым, што іх заява аб дыялогу была папулісцкая і зроблена з адзінай мэтай — прыбраць людзей з плошчы. Але так як уладальнікі людзі адказныя, мы зараз збіраем подпісы пад зваротам да старшыні аблвыканкама аб садзейнічанні ў правядзенні грамадскіх абмеркаванняў менавіта новага праекта», — сказаў 14 чэрвеня на плошчы адзін з лідэраў пратэстнага руху Дзмітрый Бекалюк.

«Чаму мы так завастраем увагу менавіта на грамадскіх абмеркаваннях? Па-першае, хто б што ні казаў, першыя грамадскія абмеркаванні былі праведзены фармальна. Удзел у іх прыняў нуль чалавек, а на працягу больш за два гады людзі выходзяць на плошчу ў знак пратэсту і было сабрана 40 тысяч подпісаў супраць акумулятарнага завода», — працягнуў Бекалюк.

Па агульным меркаванні праціўнікаў завода, правядзенне паўнавартасных грамадскіх абмеркаванняў праекта акумулятарнага завода «Акумулятарны Альянс» і справаздачы аб уздзеянні яго на навакольнае асяроддзе - аптымальны варыянт вырашыць канфлікт паміж мясцовымі жыхарамі і ўладальнікамі акумулятарнага завода.

«У дадзеных грамадскіх абмеркаваннях будзе і тэхнічнае заключэнне Дзям'яна Лепясевіча. Зараз ён працуе з дакументамі. Я з усёй адказнасцю заяўляю: інфармацыя новых уладальнікаў аб тым, што ён нібыта даў згоду на ўдзел у пусканаладачных работах — гэта правакацыя», — адзначыў Бекалюк.

Што тычыцца пусканаладачных работ, то, паводле інфармацыі актывістаў, яны могуць пачацца ўжо на наступным тыдні.

«Фактычна гэта запуск завода. То, што лічбы будуць напісаны правільныя, асабіста ў мяне не выклікае сумненняў», — сказаў Дзмітрый Бекалюк.

Абмеркавалі на плошчы ў гэту нядзелю і маючы адбыцца прыезд у Брэст кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Нагадаем, паводле папярэдняй інфармацыі, яго візіт чакаецца ў панядзелак 22 чэрвеня. У сувязі з гэтым актывісты не збіраюцца адмаўляцца ад традыцыйнай акцыі на плошчы, якая мае адбыцца напярэдадні, 21 чэрвеня. Таксама пратэстоўцы ўспомнілі словы Лукашэнкі, якія ён вымавіў падчас наведвання горада на святкаванне яго 1000-годдзя, пра тое, што толькі берасцейцы будуць вырашаць, быць гэтага заводу побач з горадам ці не.

«Мы ведаем, што падчас візіту кіраўнік дзяржавы будзе сустракацца з актывам. У сувязі з гэтым мы адправім у Адміністрацыю прэзідэнта заяву з просьбай уключыць у склад актыву людзей, якія маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю. Мэта адна — гутарка пра завод», — дапоўніў Дзмітрый Бекалюк.

Пасля акцыі пратэсту сабраліся пайшлі па цэнтральных вуліцах Брэста да кінатэатра «Беларусь».

Будаўніцтва акумулятарнага завода на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у СЭЗ «Брэст» пачалося ў канцы 2017 года. Яго запуск першапачаткова планаваўся ў жніўні 2018 года, потым у канцы 2018 года. У 2019-м тэрміны таксама не раз падаўжаліся. У чэрвені 2019 года па рашэнні старшыні Брэсцкага аблвыканкама рэалізацыя праекта была прыпынена да ліквідацыі наяўных парушэнняў.

З 4 сакавіка 2018 года кожную нядзелю берасцейцы і жыхары раёна выходзяць на плошчу Леніна ў Брэсце пакарміць галубоў і тым самым выказаць свой пратэст супраць акумулятарнага завода, які яны лічаць небяспечным для экалогіі і здароўя людзей і пабудаваным са шматлікімі парушэннямі.

Нагадаем, 25 траўня стала вядома, што бізнэсмэн Віктар Лемяшэўскі больш не з'яўляецца ўладальнікам скандальнага прадпрыемства. Цяпер 85% долі кампаніі належаць Сяргею Кагановічу, а 15% — Дзмітрыю Баскаву, а сам завод называецца «Акумулятарны альянс». Абодва бізнэсмэна звязаны з хакейнай камандай Аляксандра Лукашэнкі: Кагановіч адзін з гульцоў, амплуа — брамнік, а Баскаў — гендырэктар хакейнага клуба «Дынама-Мінск» і трэнер каманды Лукашэнкі.

b-g.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: