Праціўнікі акумулятарнага завода затрымалі фуру з брэсцкага «АйПаўэра»

У ноч на 13 траўня актывісты, што пратэстуюць супраць акумулятарнага завода, затрымалі фуру, якая выехала з завода «АйПаўэр» у Брэсце.

Фота з Фэйсбуку Алеся Абляка

Актывіст Алесь Абляк у сваім фэйсбуку паведаміў, што фура была затрыманая каля Драгічына.

Алесь Абляк распавёў, што ў кузаве фуры былі выяўленыя акумулятары, зробленыя на “АйПаўэры” з СЭЗ у Брэсце. Аднак завод знаходзіцца ў рэжыме пуска-наладачных работ і не можа выпускаць акумулятарныя батарэі на продаж.

Супрацоўнікі ДАІ, якія аглядалі фуру, мусілі яе адпусціць, бо ім былі прад'яўленыя накладныя на прадукцыю.

Алесь Абляк адзначыў, што завод АКБ знаходзіцца ў рэжыме пуска-наладачных работ і не можа пакуль выпускаць батарэйкі на продаж. Ён дадаў, што з гэтым пытаннем будуць разбірацца іншыя службы. КДБ Брэсцкай вобласці праінфармавалі аб тым, што здарылася, паведамляе gazetaby.com.


Фота з Фэйсбуку Алеся Абляка

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!