Праціўнікі завода АКБ адправілі ліст Румасу і Мясніковічу

Адкрыты ліст у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь накіравалі берасцейцы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.



Актывісты кажуць пра тое, што неабходна яшчэ раз разгледзець пытанне пра мэтазгоднасць з’яўлення такога аб’екта ў горадзе, — распавёў удзельнік акцый Аляксандр:

— Ёсць такая прыказка: хто стукаецца, таму адкрываюць. Мы спадзяёмся, а я ўпэўнены, што гэты завод не будзе працаваць. Мы не дамо. Таму на ўсіх узроўнях ідзе праца, мы звяртаемся ў тым ліку ў міністэрствы і розныя службы. Спадзяёмся, што дастукаемся да прэзідэнта ці да Госпада Бога, бо нам няма куды дзявацца. Мы жывём у сваім горадзе і павінны быць тут гаспадарамі.

У прыватнасці, ліст быў накіраваны прэм’ер-міністру Сяргею Румасу, старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаілу Мясніковічу, а таксама міністру прамысловасці Паўлу Уцюпіну.

Беларускае Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!