Працяг ганебнай эпапеі: 6 снежня — суды над удзельнікамі мірных сходаў (дапоўнена)

Суд Маскоўскага раёна Мінска распачаў 6 снежня серыю адміністрацыйных працэсаў над удзельнікамі перадвыбарчых пікетаў і мітынгаў, якія адбыліся ў сталіцы ў лістападзе.
Суд Маскоўскага раёна Мінска.

Суд Маскоўскага раёна Мінска.

Дзень таму ў Цэнтральным судзе разгледжаныя 8 адміністрацыйных спраў, заведзеных на актывістаў па арт 23.34 і 17.1 КаАП. Агульная сума штрафаў склала 7 650 рублёў.

Што вядома праваабаронцам сёння? 

На Максіма Вінярскага за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве быў складзены пратакол па частцы 3 арт. 23.34 ч.1 КаАП. Справу разглядаў суд Маскоўскага раёна Мінска. Суддзя — Таццяна Матыль.

Сведкі — супрацоўнікі міліцыі — Місюля і Трышкін.

Суддзя зачытвае пратакол: Максім Вінярскі прыняў удзел у пікетаванні, без дазволу, ля ЦВК, выкарыстоўваючы расцяжкі. Ён жа 11 лістапада у Фэйсбуку размясціў допіс аб правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства 15 лістапада. Правапарушэнне здзейсненае паўторна на працягу года.

Суддзя адзначае: Вінярскі неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Скрыншот — рэчавы доказ, дзе бачны Вінярскі ў складзе групы грамадзян.

Кажуць аб тым, што заяўку на перадвыбарчы пікет падавала кандыдатка Алена Талстая, але Кастрычніцкая плошча ўваходзіць у пералік забароненых для пікетавання месцаў.

 

Сведкі: справа — намеснік начальніка ў Маскоўскім РАУС А. Трышкін

Сведка Андрэй Трышкін распавёў: 16 лістапада каля 18:00 я сумесна з Місюля нёс службу, мы былі ў цывільным адзенні. Дзяжурная частка Маскоўскага раёна патэлефанавала, сказала, што група асоб вылучылася да ЦВК. Праз 15 хвілін група асоб, каля 20 людзей, была заўважаная каля гасцініцы Мінск. Была расцяжка і каля 11 сцягоў. У цэнтры быў Вінярскі з расцяжкай і гукаўзмацняльнай калонкай ў другой руцэ. Пасля падышлі да ЦВК. Некалькі чалавек сталі прамаўляць прамовы, што не згодныя з правядзеннем выбараў, выбары несумленныя. Баста, дыктатура. Вінярскі апошні ўзяў мікрафон, сказаў, што мы і далей будзе прыводзіць мерапрыемствы. На гэта акцыя была скончаная, а 20:00. Канчаткова сышлі ў 20:10.

Судом выносіцца пастанова — штраф 50 базавых велічынь.

 

На Насту Гусеву за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па ч.1 арт. 23.34 КаАП. Справу разглядалі ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Суддзя — Л. Цяліца.

Пастанова — штраф 30 базавых велічынь.

 

На Арцёма Чарняка за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па ч.3 арт. 23.34 КаАП. Справу разглядалі ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Суддзя — В. Казак.

Пастанова — штраф 50 базавых велічынь.

 

На Яўгена Афнагеля за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па ч.3 арт. 23.34 КаАП. Справу разглядалі ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Суддзя — Ю. Варакса.

 

За ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на Андрэя Шарэнду складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП. Справу разглядалі ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Суддзя — Ю. Машкетаў.

Андрэй на суд не з'явіўся. Суддзя Машкетаў вынес пастанову без удзелу Шарэнды аб пакаранні яго штрафам у памеры 50 базавых велічынь.

 

На Зміцера Казлова за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па частцы 1 арт. 23.34 ч.1 КаАП; Справу разглядалі ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Суддзя Ю. Машкетаў.

Казлоў на судзе не з'явіўся. Суддзя зачытаў пратакол і рапарт. З 19:50 да 20:00 15 лістапада перад будынкам Цэнтрвыбаркама Казлоў знаходзіўся ў складзе групы грамадзян, разам з Нікалайчык і Чарняком трымалі расцяжку.

Вынік — штраф 25 базавых велічынь (637,5 рублёў).

 

На Алеся Круткіна за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па частцы 1 арт. 23.34 КаАП; Справу разглядалі ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Суддзя — В. Казак.

Нагадаем, 29 лістапада суд Полацкага раёну і г. Полацка вынес рашэнне аб арышце на 15 сутак грамадскага актывіста Алеся Круткіна. Прычына — рэпост у Facebook. Суддзя Віктар Балыка палічыў такі рэпост заклікам да масавага мерапрыемства і прыцягнуў Круткіна да адказнасці па частцы 3 артыкула 23.34 КаАП (Парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства).

Сённяшні суд перанеслі на 10 снежня, бо Круткін на сутках.

На Дзяніса Урбановіча за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па ч.3 арт. 23.34 КаАП. Справу разглядалі ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Суддзя — Л. Цяліца.

Пастанова — штаф у памеры 50 базавых велічынь.

 

На Андрэя Войніча складзены пратакол па арт. 23.34 ч.1 КаАП. Справу разгледзяць у судзе Маскоўскага раёна Мінска. Пачатак — 14.15. Суддзя — Таццяна Матыль. Вынік — штраф 30 базавых велічынь.

На Наталлю Саматыя за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па частцы 1 арт. 23.34 ч.1 КаАП. Справу разгледзяць у судзе Маскоўскага раёна Мінска. Пачатак у 14.15. Суддзя — Юрый Варакса.

Сведкі Місюля і Трышкін не з'явіліся. Суддзя зачытала рапарт Трышкіна, пратаколы іх апытання наконт акцыі 16 лістапада. Вынік — штраф 25 базавых велічынь (637,5 рублёў).

 Паводле spring96.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: