
Андрэй Павук. Фота з фэйсбука

Суддзя ўзяў самаадвод пасля таго, як учора ў перапынку судовага паседжання Андрэй Павук знайшоў аркуш з судовым выракам па сваёй справе, які згубіў памочнік пракурора Шыбут. Папера сведчыла, што рашэнне было гатовае яшчэ да пачатку паседжання.
Нагадаем, Андрэй Павук патрабаваў дазволіць яму прысутнічаць на планёрках Акцябрскага райвыканкама, а таксама на раённых сесіях дэпутатаў.