Працягнуты тэрмін утрымання Сяргею Драздоўскаму і Алегу Граблеўскаму

Дырэктару «Офіса па правах людзей з інваліднасцю» Сяргею Драздоўскаму і юрысту арганізацыі Алегу Граблеўскаму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай, меркавана, на 2 месяцы, паведамляе «Цэнтр прававой трансфармацыі».
Нагадаем, 2 лютага інвалід-вазочнік Драздоўскі і юрысконсульт Граблеўскі правялі 7 гадзін на допыце ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю.  Пры гэтым, паводле Граблеўскага, допыт быў вельмі падобны да катаваннў, яго прымусілі распрануцца дагала.

У дадзены момант Сяргей Драздоўскі знаходзіцца пад хатнім арыштам, а Алег Граблеўскі — у СІЗА.

Вы можаце падтрымаць Алега паштоўкамі і лістамі салідарнасці: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Алег Валер'янавіч Граблеўскі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: