Працягваюцца масавыя затрыманні ў цэнтры Мінска. Адключаны мабільны інтэрнэт (фота, відэа)

Мноства поўных аўтазакаў скіроўваюцца па праспекту Незалежнасці на Усход,арыштавана каля паўтысячы чалавек. Але калона пратэстоўцаў працягвае рух.

Фота Уладзіслава Рубанава


15.25. Чарговыя жорсткія затрыманні на плошчы Перамогі каля крамы "Акіян".

15.07. Нягледзячы на масавы хапун, людзей усё яшчэ вельмі шмат. Калона працягвае рух у бок плошчы Каліноўскага.

15.04. Каля крамы “Іў Рашэ” недалёка ад Плошчы Перамогі зноў адбываліся затрыманні. Загрузілі некалькі атазакаў. Людзей затрымліваюць вельмі жорстка і збіваюць дручкама па галовах. З аднаго кепска закрыкага аўтаўзака некалькі затрыманых здолелі збегчы.

14.59. Адключаны мабільны інтэрнэт у двух аператараў: velcom і МТС.

Вельмі шмат людзей было арыштавана каля ЦУМа, аўтазакі напаўняюцца хутка, затрыманым у іх даводзіцца нават стаяць. Пасля мноства поўных аўтазакаў скіроўваюцца па праспекту Незалежнасці на Усход.

ПЦ "Вясна" публікуе прозвішчы затрыманых.

Фота Уладзіслава Рубанава

Фота Уладзіслава Рубанава

Фота Арцёма Лявы

Фота Арцёма Лявы

Фота Арцёма Лявы


Відэа Арцёма Лявы

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: