Працягваюцца затрыманні актывістаў у Мінску. Наступны — Стас Шашок

Увечары 26 снежня затрыманы Стас Шашок — актывіст кампаніі Legalize Belarus, кандыдат у дэпутаты ад "Моладзёвага блоку".
Стас Шашок. Фота з Facebook

Стас Шашок. Фота з Facebook



Па словах яго маці, затрыманне адбылося ў пад'ездзе дома, дзе ён жыве. Актывіст паспеў паведаміць, што хутчэй за ўсё яго павязуць у РУУС Маскоўскага раёна.

Між тым, як высветлілася, у Маскоўскім РУУС Шашка не было. Пэўны час сябры і паплечнікі Стаса спрабавалі высветліць яго месцазнаходжанне.

Каля 23.00 сябрам Стаса стала вядома, што ён знаходзіцца ў ЦІП на вул. Акрэсціна, піша spring96.org. За якое менавіта правапарушэнне ён затрыманы, па якім артыкуле складзены на яго пратакол і калі адбудзецца суд, пакуль невядома. Верагодна, затрыманне звязана з удзелам Шашка ў акцыях пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй.

Нагадаем, 26 снежня ля свайго пад'езда АМАП быў затрыманы Павел Севярынец. Палітык быў асуджаны на 15 сутак і 50 б.в. штрафа.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: