Прадаецца сядзіба, якая належала роду Кастравіцкіх

Сядзіба знаходзіцца за 1,5 км ад вёскі Касцянёва Шчучынскага раёна.
Цяперашнія гаспадары збіраліся аднавіць маёнтак, але вымушаны прадаць яго, паведамляецца на старонцы сядзібы ў фэйсбуку.
 
Цяпер маёнтак уключае сядзібны дом, невялікі парк і пладовы сад, пяць сажалак. Службовыя і гаспадарчыя пабудовы не захаваліся.

Дом займае цэнтральнае месца. Ён каменны, аднапавярховы, прамавугольны ў плане. Мае высокі цокальны паверх, вальмавы дах. Дом мураваны з вялікіх адпаліраваных камянёў, унутры сцены, відаць, былі абліцаваны цэглай. Таўшчыня сцен дасягае 1 метра. Пакоі маюць высокія, да 4,5 метраў, столі. Накрыты будынак так званым «ламаным дахам». З боку галоўнага ўваходу збудаваны ганак з чатырма калонамі, якія падтрымліваюць трохвугольны порцік. Будынак у напаўразбураным стане: адсутнічаюць вокны, дзверы, падлога, разабраны печы, неабходны рамонт даху.

Падвальныя памяшканні вельмі абшырныя, знаходзяцца фактычна пад усімі пакоямі. 

Да рэвалюцыі сядзібай валодалі Кастравіцкія. Прынамсі два прадстаўнікі гэтага роду вядомыя кожнаму беларусу: гэта паэты Карусь Каганец (Казімір Кастравіцкі) і Гіём Апалінэр.

Уладальнікі плануюць прадаць сядзібу за 42 128 рублёў, але магчымы торг.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: