Прадстаўніцы Святланы Ціханоўскай выстаўлена абвінавачванне па крымінальным артыкуле

Алана Гебрэмарыям прадстаўляе Ціханоўскую па справах моладзі. Яе затрымалі 12 лі»стапада.

Фота spring96.org

Алане Гебрэмарыям, якая зʼяўляецца прадстаўніцай Святланы Ціханоўскай па справах моладзі, выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучанных з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады»), піша тэлеграм-канал «Студэнтская ініцыятыўная група». Яна застаецца ў СІЗА КДБ на два месяцы.

Таксама вядома пра аналагічныя рашэнні ў дачыненні да затрыманых студэнтаў — Глеба Фіцнера, Ягора Канецкага і Іллі Трахтэнберга.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: