Гендырэктар «БелРэстІнвест»: Магчыма, лісты ў дзяржустановах былі згубленыя

Уладальнікі рэстарацыі «Паедзем, паядзім», што знаходзіцца ля Курапатаў, даслалі ў рэдакцыю «Новага Часу» ліст, у якім пацвярджаюць, што звярталіся з прапановай добраўпарадкавання мемарыяла ў дзяржорганы.

У рэдакцыю «Новага Часу» прыйшоў ліст ад генеральнага дырэктара кампаніі «БелРэстІнвест» Андрэя Ярмоленкава. У ім паведамляецца, што на нашым партале была размешчана не адпаведная рэчаіснасці інфармацыя пра тое, што СТАА «БелРэстІнвест» у 2012 годзе не рабіла ніякіх спроб паўдзельнічаць ва ўладкаванні мемарыялу ў Курапатах.


Да ліста спадар Ярмоленкаў далучыў фотакопію звароту СТАА «БелРэстІнвест» (выходны ліст № 110 ад 13.11.2012 г. у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь, Мінскі абласны выканаўчы камітэт і Мінскі раённы выканаўчы камітэт), нібыта афіцыйна зарэгістраванага ў прыёмнай Упраўлення эканомікі Мінскага райвыканкама 16.11.2012 г. з індэксам «I - 6873».
Фота ліста, дасланае Андрэем Ярмоленкавым

Фота ліста, дасланае Андрэем Ярмоленкавым

«Ідэнтычныя лісты былі перададзеныя ва ўсе пералічаныя інстанцыі. Магчыма, лісты ў іншых інстанцыях не былі зарэгістраваныя належным чынам або былі згублены», — піша адпраўшчык.

Дадзены ліст пацвярджае, што кіраўніцтва СТАА «БелРэстІнвест» не засталося абыякавым і прапаноўвала пасільную дапамогу і інвестыцыі для арганізацыі мемарыяла.

Аднак, як вынікае з адказу Міністэрства культуры, апублікаванага парталам TUT.BY, такога ліста ў ведамства не паступала. Такі ж самы адказ на запыт блогера Дзяніса Івашына дала Гепракуратура.

«На жаль, гэтая прапанова не была рэалізавана не па нашай віне», — заключае Андрэй Ярмоленкаў словамі саўладальніка рэстарацыі «Паедзем, паядзім» Леаніда Зайдэса.

Нагадаем, 20 ліпеня падчас сустрэчы з журналістамі саўладальнік рэстарана «Паедзем паядзім» Леанід Зайдэс сказаў, што ў 2012 годзе кампанія дасылала ў Мінкульт ліст з прапановай прафінансаваць стварэнне ва ўрочышчы мемарыяла. І нават указвала арыенціровачны аб'ём інвестыцый, які ўладальнікі гатовыя былі ўкласці ў развіццё мемарыяльнага комплексу — 1 мільярд недэнамінаваных рублёў. Тады ж Зайдэс адзначыў, што рэалізаваць гэты праект не атрымалася, «і не па нашай віне».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Андрэй зь Віцебска
  • 2018-08-25 09:36:24
Верыць д’яблу - сябе не паважаць!
  • Вольга
  • 2018-08-25 11:46:38
Пытаньне нумар 1: дзе "фотакопіі" з астатніх 4 дзяржустановаў, куды "ліст" "дасылаўся"?
Пытаньне нумар 2: можа сам спадар чарняўскі скажа, ці бачыў на свае вочы той "ліст"?
  • Anatol Starkou
  • 2018-08-25 13:13:41
"Ідэнтычныя лісты былі перададзеныя ва ўсе пералічаныя інстанцыі."

Передает только армянское радио, когда его анекдоты слушают все бывшие совки. А ВАЖНЫЕ письма посылают курьером и регистрируют в данном ведомстве-получателе или опять таки посылают специальной почтой с описью вложения, і атрымліваюць адпаведныя квіткі аб адпращцы і атрыманні.
Увогуле я лічу, што не трэба было НЧ падымаць тэму гэтага ліста. Яна няважная. Спачатку з судом разбярыцеся. Хто там у вас адвакат? Нябось матолькіну б-ч-б дзяўчынку ў адвакаты сабе ўзяў НЧ? Бо галоўнае каб бел-чырвона-белы быў адвакат.
  • ВОЛІК
  • 2018-08-25 13:17:05
Мдзяяя, пытанняў болей, чым адказаў. Чаму чакалі месяц, каб гэту копію паказаць? Ці падрабіць не паспелі? І чаму рэгістравала нейкае ўпраўленне эканомікі райвыканкама? Навошта ж адразу лапкі ўгоры перад дзялкамі ўздымаць, калі ў іх па-ранейшаму няма ніякіх доказаў сваіх словаў? Я вам такія копіі магу намаляваць за гадзіну, дайце толькі каляровую друкарку! Дзве дзяржструктуры адназначна адказалі, што ніякіх прапановаў ім не паступала, тут вышукваецца праз месяц нейкі райвыканкам, ды ня сам выканкам, а нейкая паперчына, ім МАЖЛІВА зарэгістраваная. Дзялкі б шчэ з сельсавету што прыцягнулі для пацверджання. Прапановы яны нібы дасылалі ў мінкульт, вось ад яго й трэба дабівацца адказу. А мінкульт ужо адказаў: электронная рэгістрацыя не змяшчае такога ліста ад "бульбашъ-хола". УСЁ, ФІНІТА ЛЯ КАМЭДЗІЯ! Смешныя людзі!
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: