Праект «Машына дыхае, а я — не» закрыўся. Арганізатары ў няволі на Акрэсціна

Пра закрыццё выставы, прысвечанай самаахвярнай працы беларускіх медыкаў падчас пандэміі, паведамілі сябры праекта ў сваёй суполцы ў Фэйсбуку.

«Нам вельмі шкада, але мы вымушаныя спыніць рэалізацыю праграмы праекта "Машына дыхае, а я — не". Мы горача шануем супольнасць, якая паспела сфармавацца вакол праекта, і шчыра ўдзячныя вам за цікавасць і падтрымку. Дзякуй», — гаворыцца ў адмысловай заяве.

Нагадаем, учора былі затрыманыя арганізатары выставы. Пасля ператрусаў іх адправілі на Акрэсціна.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: