Праходзіць ператрус у Вольгі Брыцікавай — прафсаюзнай актывісткі «Нафтана»

У Наваполацку праходзіць ператрус ў кватэры Вольгі Брыцікавай — старшыні «пярвічкі» Беларускага незалежнага прафсаюзу на заводзе «Нафтан», паведамляюць naviny.by.

Учора Вольгу выклікалі ў міліцыю — на «гутарку». Ператрус ладзяць супрацоўнікі КДБ.

Вольга Брыцікава раней працавала на «Нафтане» начальнікам аддзела рэалізацыі нафтапрадуктаў. Менавіта яна ў жніўні 2020 года агучыла патрабаванні завадчан уладам на сустрэчы з тагачасным кіраўніком КДК Іванам Церцелем.

Брыцікаву звольнілі ў снежні 2020 года ў сувязі з пазбаўленнем доступу да дзяржаўнай таямніцы. У студзені яна ўзначаліла незалежны прафсаюз на «Нафтане».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: