Праграма для дапамогі затрыманым — сярод самых папулярных у Беларусі

«Чырвоная кнопка» — праграма для сувязі затрыманых і юрыстаў — за 3 дні з моманту рэлізу ўвайшла ў спіс самых пампаваных у Беларусі. Пра гэта dev.by паведаміў заснавальнік праекта Аляксандр Літрэеў.



Так выглядае Топ бясплатных прыкладанняў Google Play днём 30 кастрычніка.

Рэліз "Чырвонай кнопкі" адбыўся 27 кастрычніка. Па стане на 29 кастрычніка праграму спампавалі ў Беларусі больш за 6 тысяч разоў. Яна аказалася на 1-м месцы ў катэгорыях Lifestyle у Google Play і Utilities у App Store. У агульным спісе самых папулярных праграмаў у App Store "Чырвоная Кнопка" займала 7-е месца, а ў Google Play — 8-е.

 

Як працуе «Чырвоная кнопка»

«Чырвоная кнопка» — гэта мабільная праграма, якая падчас акцый пратэсту адпраўляе дадзеныя аб затрыманых праваабаронцам. Яна з’явілася ў Расіі, у 2017-м падчас пратэстаў Аляксея Навальнага. Цяпер праграма стала надзвычай актуальнай для Беларусі.

Карыстальнік ўсталёўвае праграму на тэлефон, рэгіструецца, уводзіць персанальныя даныя, дае доступ да апавяшчэнне і геалакацыі. У праграме ён можа паведаміць пра сваё затрыманне — і праваабаронцы ў сваёй версіі праграмы ўбачаць, у якое аддзяленне ён дастаўлены. Гэтая інфармацыя прадублюецца ў SMS-спісе экстраных кантактаў карыстальніка. У Беларусі апавяшчэння аб затрыманнях будуць прымаць праваабаронцы "Вясны".

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: