Партыя БНФ абвясціла святочную праграму да свайго юбілею

19 кастрычніка спаўняецца трыццаць гадоў ад моманту ўтварэння аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту. З гэтай нагоды Партыяй БНФ запланаваны шэраг юбілейных імпрэзаў.
Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту за перабудову «Адраджэньне» быў створаны 19 кастрычніка 1988 года ў мінскім Касцёле Сымона і Алены (Чырвоны Касцёл) – тады там месціўся Дом Кіно. Устаноўчы з'езд БНФ адбыўся ў Вільні 24-25 чэрвеня 1989 года.

Сёлета да адзначэння памятнай даты Партыяй БНФ быў зацверджаны афіцыйны лагатып святкавання.

Напярэдадні  юбілею ў штаб-кватэры БНФ (Мінск, вул. Чарнышэўскага, 3) пачала працу выстава мастакоў мастацкай суполкі “Пагоня” – экспазіцыя даступная для наведвання да 18 кастрычніка ў працоўныя гадзіны сядзібы (ад 13.00 да 19.00).

Прэзентацыя новай кнігі Сяргея Навумчыка “Дзевяноста трэці” з удзелам аўтара адбудзецца ў сядзібе БНФ 17 кастрычніка а 18.30 — гэта 69-ы том «Бібліятэкі Свабоды» і пятая кніга хронікі новай беларускай дзяржаўнасці канца ХХ стагоддзя.

У дзень юбілейнай даты 19 кастрычніка чакаецца палітычная адозва старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва “30 гадоў БНФ: нашая місія працягваецца”

19 кастрычніка а 13.00 у сядзібе БНФ адбудзецца адкрыццё выставы памятных рэчаў, перадвыбарчых плакатаў, налёпак, улётак ды іншых друкаваных матэрыялаў датычных гісторыі БНФ з прыватных архіваў фронтаўцаў. Экспанаты выставы адлюстроўваюць этапы заснавання Беларускага Народнага Фронту ў 1988 годзе, выбарчыя ды палітычныя кампаніі, запрашэнні на шэсці і дэманстрацыі, якія адыгралі вызначальную ролю ў гісторыі Беларусі, а таксама першыя нумары “Навінаў БНФ” ды іншыя ўнікальныя матэрыялы.

Юбілейнае пасяджэнне Сойму Партыі БНФ і Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” прызначанае на 27 кастрычніка (пачатак аб 11-й гадзіне).


Паводле прэс-рэліза 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-16 18:49:35
"Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту за перабудову «Адраджэньне» быў створаны 19 кастрычніка 1988 году у менскім Касьцёле Сымона і Алены (Чырвоны Касьцёл) – тады там месьціўся Дом Кіно."

Так менавіта ў Чырвоным касцёле (гэта сто крокаў ад камуністычнага ВС), падчас імпрэзы з удзелам кадэбістаў, была выказана ідэя стварэння БНФ, які павінен быў знішчыць камуністычную ўладу на Беларусі. Прайшло ТРЫЦЦАЦЬ ЛЯТ і ніхто з змагароў не задумаўся ЧАМУ Ж так адкрыта ў Доме кіно быў створаны БНФ "Адраджэння", які ў выніку сваёй дзейгасці нічога не зрабіў з 1989 па 1999?
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-16 20:17:08
Сяргей Навумчык: «Пахла паленым. Нашае з Пазьняком падарожжа ў сутарэньні будынку ЦК КПБ можна было б параўнаць з падарожжам у пекла – калі дапусьціць, што чэрці распальваюць вогнішчы з пастаноў і рэзалюцыяў Люцыпара. Нам расказалі, што ў жнівеньскія дні 1991-га паперы там спальвалі тонамі (нават нанялі трох качагараў). Але ўсяго зьнішчыць не пасьпелі. Першы аркуш, які я падняў з падлогі (Пазьняк і цяпер кажа пра неймавернае супадзеньне) – быў плян, які прадугледжваў стварэньне камуністамі «альтэрнатыўнага Народнага фронту» яшчэ да жніўня 1988 г. (камуністы імкнуліся згуляць «на апярэджаньне», але, як і шмат што іншае, правалілі справу).» (С.Навумчык. «Два зьезды і апошні шанец.» 31.03.2011. «Радыё Свабода»)

Каментаваць