Праграма Каліноўскага абвясціла набор кандыдатаў

Праграма імя Кастуся Каліноўскага аднавіла набор стыпендыстаў. Пра гэта аб’яўлена на афіцыйным сайце Студыюм Усходняй Еўропы.

Цяпер студэнты, якія пацярпелі ў выніку рэпрэсій, зноў могуць паспрабаваць паступіць у польскія ВНУ.

Умовы застаюцца ранейшымі, а гэта значыць, што студэнты змогуць атрымліваць стыпендыю ад польскага ўраду і навучацца ва ўніверсітэтах бясплатна, гаворыць супрацоўнік бюро праграмы Мацей Вільчынскі:

— Умовы застаюцца абсалютна такімі ж як і былі. Праграма прызначана для асоб, якія па палітычных прычынах не могуць працягваць сваёй вучобы ў Беларусі. І мы будзем звяртаць увагу менавіта на тых, хто непасрэдна быў рэпрэсаваны.

Нагадаем, што летась Польшча замарозіла набор на Праграму Каліноўскага, матываваўшы гэта адсутнасцю рэпрэсій у Беларусі.

Два месяцы таму ў сувязі з нарастаннем палітычнага пераследу, на прашэнне дэпутата Роберта Тышкевіча міністр адукацыі Польшчы пагадзіўся вярнуць стыпендыі.

Падрабязна пра сёлетні набор на Праграму імя Кастуся Каліноўскага можна даведацца па спасылцы.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!